Дзіцячы фальклор

    Калі мы гаворым або чуем – гульня, а тым более дзіцячая гульня, мы адразу ўяўляем нешта бесклапотна-вясёлае, крыху несур’ёзнае, знаёмае са свайго далёкага дзяцінства або з паўсядзённага жыцця сучасных дзяцей. Для дарослых гульня – адпачынак ад сурёзных заняткаў, для дзяцей – гэта асноўная форма дзейнасці, змест жыцця.
    Значэнне дзіцячага фальклору цяжка пераацаніць. Дзіцячы фальклор з’яўляецца першай школай мастацкага выхавання дзяцей, выхавання любві да свайго роднага, нацыянальнага, фарміравання чалавека – прадстаўніка пэўнай нацыі.

     Прапанованыя далей гульні, лічылкі, гульнёвыя песенкі выконваюць важную выхаваўчую ролю, вучаць кемлівасці, спрыту, таварыскасці, павазе да пэўных устаноўленных правіл, далучаюць да прыгожасці мастацкага слова. 

Лічылкі
Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсць, семь, восемь,
Выйшла баба з доўгім носам,
А за бабай сівы дзед,
Колькі дзеду таму лет?
***
Раз, два – рукава,
Тры, чатыры – нос у чарніле,
Пяць, шэсць – кашу есць,
Семь, восемь – сено косім,
Дзевяць, десяць – Мішу просім.
*** 
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць,
А за месяцам – луна,
Аставайся ты адна.
***
Ходзіць ля вакошка,
Маніць дзетак каля клетак:
-Ах вы, дзеткі, многа вас,

Сіня шапка – прэч ад нас..
Песні
“Заіграй жа мне дударочку”
1.
Заіграй жа мне дударочку,
А я патанцую,
Курка мне яйка знясець,
Табе падарую.
Прыпеў:
Тум-тум, тум-та, тум-та,
Тум-та, тум-та, тум-тум.
2.
Заіграй жа мне дударочку,
Як сам разумееш,
Заіграй, сівы галубочку,
Тое, што ўмееш.
3.
Як іграюць без дуды,
Ходзяць ножкі не туды,
А як дуду пацуюць,
Самі ножкі танцуюць.

“Вясёлая полька”
1.
Польку грае баян,
Памагай, барабан.
Ногі просяцца ў скокі,
Круг для полечкі шырокі.
2.
Не маруць, паспяшай –
Танцаваць запрашай.
Матылькамі паляцім,
Лепей танца не знайсці.
3.
Весялей, весялей,
Пакружыся смялей
І прытопвай на хаду,
Чаравічкаў не шкадуй.

“Мая дудка”
1.
Эх, скручу я дудку!
Такое заіграю,
Што ўсім будзе чутна
Ад краю да краю!
Прыпеў:
Зайграй так вясёла,
Каб усе ў кола.
Узяўшыся ў бокі,
Ды пайшлі ў скокі.
2.
Ну, грай жа, дудка,
Каб жа была чутка,
Каб ты так іграла,
Как зямля скакала!
3.
Каб скакалі горы,
Як хваля на моры,
Каб аш рагаталі,
А ўсе скакалі.

“Заінька”
1.
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку,
Ды не пабі спіначку.
2.
Заінка, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы,
Ды ў далоні запляшчы.

Гульні
“Грушка”

Дзеці бяруцца за рукі, утвараючы круг, у сярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Дзеці ходзяць у карагодзе навокал грушкі, спяваюць песню, называючы імя таго, хто стаіць у сярэдзіне круга:

1.
Мы пасадзім грушку
Ўсе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
2.
Вырасці ты, грушка
Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні!
3.
Расці, расці, грушка,
Ды у добры час,
Патанцуй, Марылька,
Паскачы для нас.
4.
А ўжо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажурылася.
5.
А мы тую грушку
Усе шчыпаць будзем,
Ад нашей Марылькі
Ўцякаць будзем.
Грушка ў сярэдзіне круга павінна рабіць усё. Аб чым спяваецца ў песні. Пры словах песні “вось такой вышыні”, “вось такой шырыні” дзеці падымаюць рукі ўверх, разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць “а мы тую грушку шчыпаць будзем”, усе набліжаюцца да грушкі, аб ушчыпнуць, і хуценька ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь з дзяцей, ставіць яго на сваё месца ў сярэдзіне круга, і гульня паўтараецца.

“Сляпы музыка”
Усе дзеці становяцца ў круг, а аднаму завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Пасля ўсе пачынаюць, узяўшыся за рукі, круціцца вакол сляпога музыкі, а ён датыкаецца да каго-небудзь палачкай, і той падае голас:
пісне ці загудзіць, стараюцыся, каб музыка не ўгадаў, хто ён. Калі музыка ўгадае, хто падаў голас, то той ідзе ў сярэдзіну круга замест музыкі. Усе пачынаецца спачатку.

“Вочка”
Дзеці разам з выхавальніцай весела танцуюць. Пасля заканчэння танца, выхаваьніца сядяе на крэсла, пазяхае і гаворыць, што хоча крышку паспаць. Просіць дапамагчы ёй заснуць. Усе спяваюць:
Вочка, спі, спі другое.
Баю, бай!
Сном салодкім хутчэй
Засынай…
Зноў гучыць вясёлая музыка. Выхавальніца прачанаецца, усе танцуюць.

“Птушачка”
Дзеці стаяць у крузе. У цэнтры – выхавальніца. Яна трымае шапачку “птушкі”. Выхавальніца спявае:
Ах ты, мая птушачка,
Ах ты, шчабятушачка!
Хораша ты пела,
Куды ж паляцела?
Выхавальніца падыходзіць да аднаго з дзяцей і наздявае яму шапачку. Прайграецца музыка. “Птушка” абягае кожнае дзяця і з заканчэннем музыкі бяре за рукі таго, каля якога апынулася. Пры паўтарэнні музыкі яны кружацца. Усе пляскаюць у далоні. Гульня працягваецца з новай птушачкай.

“Палачка-шукалачка”
Збіраецца група дзяцей, якія выбіраюць аднаго, які будзе ўсіх шукаць (шукальнічак). Рэшта хаваюцца хто куды. Калі усе схаваюцца шукальнічак на ўмоуленным месцы стукае палачкай і голасна гаворыць:
Палачка-шукалачка,
Я іду шукаць.
Каго я першага знайду,
Таго за палачкай пашлю!
Каго першага знаходзіць, той пасля таго, як усе знойдзены становіцца на месца шукальнічка.

Гульня “Вожык і мышы”
Дзеці становяцца ў круг (мышы), вожык – у яго сярэдзіну. Па камандзе мышы крочаць направа, а вожык – налева.
Мышы:
Бяжыць вожык – туп, туп,
Увесь калючы, востры зуб!
Вожык-вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слоў мышы спыняюцца.

Вожык:
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісці мыш!

Мышы:
Бяжы-бяжы, вожык,
Не шкадуй ты ножак,
Раз, два, тры – хвасты лаві!
Мышы уцяккаюць, вожык даганяе і імкнецца злавіць іх за ленты – хвасты.

Гульня “Ліскі”
З дапамогай лічылкі выбіраецца вядучы – ліс.
Дзеці становяцца ў круг і кладуць каля сябе маскі лісак. Ліс па выбару падыходзіць да дзіцяці.
Ліс:
Дзе быў?
Дзіця:
У лесе.
Ліс:
Каго злавіў?
Дзіця:
Ліску.
Ліс:
Аддай ліску маю.
Дзіця:
За так не аддаю.
Ліс:
А за што – скажы сам.
Дзіця:
Я абгоніш, дык аддам.
Ліс і дзіця бягуць да ёлкі і назад. Той, хто вернецца хутчэй, забірае маску ліскі. Затым зноў гучыць лічылка, каб вызначыць ліса.

Гульня “Воўк”
Выхавальнік чытае верш В.Віткі, пасля кожнага радка дзеці выконваюць пазначанныя дзеянні.

Раз, два, тры, чатыры,
(Пляскаюць у далоні.)
Зайчык вушкі натапырыў.
(Паказваюць на вушкі.)
Ідзе з лесу воўк, воўк,
(Адрываючы ногі ад падлогі, імітуюць хадзьбу воўка.)
Ён зубамі шчоўк, шчоўк.
(Склаўшы далоні, паказваюць клацанне воўчай пашчы.)
Тыж, ваўчына, пачакай!
(Пагражаюць пальцам адной рукі.)
Як схаваемся, шукай!
(Прысядаюць, прыкрываюць далонямі твар і не варушацца.)

Воўк ходзіць і назірае.
Тых, хто своячасова не закрые твар, або заварушыцца, забірае да сябе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий